Блакiт

Плынi Браслаускiх азёраў,
Вочы каханай дзяўчыны,
У небе ласкавым зоры --
Быццам таксама блакiтны.

Вышэй вяршыняў хвоi
Крыло бачна белае птушцы,
Духмяным пяхне чаборам,
Што шчодра расце на апушцы.

I родных вёсак дахi,
Палёў ураджайных далi--
Блакiтам празрыстым пакрыты.
Якi мы зранку чакалi.

Халодныя Нёмана хвалi,
Гарачы пясок берагоў.
З табою мы разам кахалi.
А ў венах пульсуе кроў.

Сумныя, смутныя годы
Расталi у аблоках тумана.
У родных мясцiнах прыгоды
--То ёсць наша лепшая мара.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →