Мы вас нiколi не забудзем

Не бачылі? -- Чытайце, людзі! --
Юнак выводзіць на асфальце
Радок, які галовы сцюдзіць:
Мы Вас ніколі не забудзем,
Мы не сустрэнем Вас на сьвяце.

І Беларусь з народам мірным,
Што супраць здзеку паднялася,
Ідзе, пяе свабодзе гімны...
Тут за свабоду сын загінуў,
Каб кожны з ёю паяднаўся.

Улада б'е сябе у грудзі --
Яна ізноў не вінавата,
Што ў Беларусі гінуць людзі, --
Тут узрываюцца гранаты,
Стаяць на спуску  аўтаматы.

Збіваюць нас, каб кроў кіпела.
За што? -- За што? -- За прагу волі?
Кладзецца фарба стужкай белай.
Кладзецца фарба стужкай белaй:
Мы не забудзем Вас ніколі.

14.08.2020. Заслаўе.


Рецензии