***

Сябры гавораць: трэба ўсё кідаць
І пакідаць вар'яцкую краіну.
З вар'ятам жыць -- такім самому стаць:
У роспачы і голадзе загінуць.

Кажу сябрам: Вы едзьце без мяне.
Я застануся з праўдаю сваёю.
Дасць Бог, мяне сістэма абміне,
А калі не -- не здамся ёй без бою.

Сябры гавораць: талент зберажы --
Ябацькам, далібог, ён не патрэбен.
-- Цябе заб'е дыктатарскі рэжым,
А калі не, то ўсё нутро патрэпле.

Кажу сябрам: Радзімы не прадам,
Не здраджу продкам і свайму народу.
Хутчэй, збярэ вар'ят свой чамадан,
Які прадаў зямлі маёй свабоду.

Сябры гавораць: час перачакай...
А я чакаць не ўмею без Радзімы.
Пакуль я тут -- не згіне родны край --
Ідзе ў ва мне ягоных дум гадзіннік.

19.08.2021.


Рецензии