Яшчэ раз пра каханне...

Гэты зорны жнівеньскі дождж!
Знічкі-мроі так сэрца хвалююць!
Іх палёт – імгненне, усё ж
Спадзяванне на шчасце даруюць.    

Дрэмле чуйна смарагдавы  сад,
Срэбра звонкае сыплецца ў росы.
Поўня  дзіўны кідае  пагляд
На каханай шаўковыя косы.

Цуд у  небе! Тут зорак крыніца
Аздабляе Сусвет да світання.
Разам – двое. Іх цуд – Мілавіца
І гаючая   сіла кахання.
         


Рецензии