Асенняя мелодыя

Гаркавы пах багуну ўтомна хмеліць,
Пад ім сінеюць вочы буякоў.
Чаму тваёй душы не зразумела?
Напэўна не хапіла цёплых слоў.

Глухія ды цярністыя сцяжыны
У розныя бакі нас развялі.
І без цябе збіраю я ажыны:
Параненыя рукі да крыві.

У шэпце сонным сцішанага бору
Асенняя мелодыя гучыць.
Мінорам тут плыве адбітак гора…
І як мне тыя раны залячыць?


Рецензии