Счарнелi разам памiдоры...
Счарнелі разам памідоры,
Націна жоўтая ў гуркоў,
Амерыканкі ў бульбе – мора
І лебяды – між буракоў.
А я сяджу сабе пад хатай,
На неба хмарнае гляджу
І, як сусед грабе лапатай
Гнілыя яблыкі ў мяжу.
Хіба зялёных памідораў
Якую бочку засаліць?
Нам без прыгод, як і без гора,
На свеце нецікава жыць!
09. 08. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121080905652
Артур Грей Эсквайр 09.08.2021 23:10 Заявить о нарушении