Ты гаварыла мне кахаю

                Пераклад К. СіманаўТы гаварыла мне “кахаю”,
Ды гэта ноччу, цераз зубы.
А ўранні горкае “трываю”
Амаль трымалі вусны з згубай.

Я ночы ўсе тым вуснам верыў,
Рукам і хітрым, і гарачым.
Але давер я ноччу мераў
Тваім гаворкам тым нябачным.

Я знаў цябе, ты не ілгала,
Ты пакахаць мяне хацела.
Хлусню ты ноччу мне ўдыхала,
Калі душы ўладальнік –  цела.

Але зрання, у час цвярозы,
Калі ў душы ёсць моц ранейшы,
Хаця б ты раз і без пагрозы
Сказала “так” з надзеяй першай.
 
І вось вайна, ад’езд, пяроны,
Дзе ўжо няма абняцца месца.
Сяджу я ў клязьмінскім вагоне,
У ім мне ехаць так да Брэста.
 
Вось вечар без надзей на ложак,
На ноч з табой,цяпло ў карунках.
Як крык: і Бог не дапаможа! –
На шынялю смак пацалунка.

Каб з тымі ў цемры, з хмелю зграяй,
Не зблытаў з словамі тваімі,
Ты мне сказала “я кахаю”
Амаль што вуснамі святымі.

Такой раней не чуў, не бачыў
Цябе, да гэтых слоў растання:
Кахаю я, кахаю, плачу…
І холад рук, бяды ўспрыманне.


Рецензии