Пасумуй са мной

Пасумуй са мной гэтым вечарам.
У паветры водар растання.
З’еду я, пазабытая горадам,
У прытулак цішы і маўчання.
Лёгка фарбы мяняюць свой колер,
Сонца кола на захадзе свеціцца,
І аблокаў разгорнуты веер
У нябёсах пылаючых сцеліцца.
Каб імгненне запомніць гэтае,
Мы маўчым, у нябёсы гледзячы.
Ці сустрэнемся? Бог яго ведае!
Будзем жыць, у спатканне верачы.


Рецензии