Аб чым казаць?

 
Аб чым казаць, калі ўсё патухла,
Зруйнела і аслупянела?
Калі зямля навокал ўся пажухла?
Калі надзея пачарнела?

Аб чым казаць, калі ўсё абрыдла?
Калі няма святла ў канцы тунэля?
Калі ў твой свет трапляе быдла
І жорстка бурыць праўду цытадэля?

Аб чым казаць, калі знішчаюць душу,
Узгадаваную у чысціні і веры?
Калі паўсюль пачуешь «Усіх прымушу!»
Калі маніпуліруюць бяз меры?

Аб чым казаць, калі ніхто не чуе,
Ніхто не робіць у цемры дзён высновы?
Калі ніхто твой голас не пачуе?
Калі бяз сэнсу льюцца чьесці словы?

Аб чым казаць? Напэ;на а любові,
Якая ціха шэпча, што мне думаць.
Якая зразумела маёй мове.
Якая сцешыць боль і сэрца сумнасць.

24.07.2021 Мазыр, Беларусь


Рецензии