Лёс

Майму бацьку, братам, а так сама суайчыннiкам прысвячаю
*****
За кожны час, за кожную хвiлiну
Удзячны лёсу, ён мне дараваў,
Вяртацца зноў у родную краiну,
Дзе б я нi быў i дзе б нi вандраваў.

*****
Тут усё знаёма змалку -
Вось сцяжынка, па якой
Дружна зранку на рыбалку
Беглi з хлопцамi гурбой.

Беражок, унiзе - рэчка,
Колькi год, а ўсё цячэ.
Толькi знiклi гульнi, спрэчкi,
Знiк заплыў на хто хутчэй.

Аглядаю наваколле -
Колькi светлых успамiн.
Ўсiх сяброў маiх па школе
Беражы, Гасподзь! Амiн!

Беларусь - мая каханка!
Сiнь азёр, блакiт нябёс.
Ўлетку жыта калыханка.
Тут мой кут i з iм мой лёс.

Тут развiтваўся с дзяцiнствам.
Ля жытнёвае скipды
Знак даваў дзяўчыне свiстам,
I прызнаўся ёй тады

У пачуццях i iмкненнi
Быць каханым i кахаць,
Разам шлях прайсцi сумленна,
Ў родным краi працаваць.

Раскiдае лiсце восень,
Прыйдзе раптам i мая.
Штосьцi, мабыць, не збылося,
Але ўдзячны лёсу я!


Рецензии