Лампадка

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Каханне не тае бясследна,
Як воблака ў ранішні час.
Надоўга лампадкаю бледнай
Яно ў сэрца сховішчы ў нас.

Хай нават балюча ад шрамаў,
Апёкі хай валяць пад знос,
Шукаць яшчэ рана між хмараў
Блажэнны прытулак нябёс.

Лампадкі агонь шлях асвеціць,
Душу ўсю сагрэе, як храм.
Да шчасця ён лішні білецік,
Што лёсам падораны нам.

Каханне з памкненнем не новым,
Чакае прамень у акне.
У сэрца з надвор'ем вясновым
Яно і да нас зазірне.

               
Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/30/6002


Рецензии