Дай божа розуму
Ды не заўжды: мудрэц дае таймаўт
У цiшынi спакойна ўсё прадумаць,
Вярнуць адносiны на добры лад…
Крылаты выраз часта робiм шырмай,
Хаваем маладушша ад сяброў.
Здаецца нам: маўчанне - ход казырны,
Ды вось сумленне стогне ад грахоў.
Губляем лепшых родных i суседзяў,
Яны шукалi, йшлi праз цемнату,
Каб родны край палёт узнёслы зведаў…
А мы маўчаннем топчым плён патуг…
Дай Божа розуму i сiлы духа,
Ды разумець калi маўчанне - зло,
З увагай сэрца роднае паслухаць,
Каб у душы агнём нас не пякло…
Свидетельство о публикации №121072907360
Светлана Медведева7 10.08.2021 21:13 Заявить о нарушении
Мария Мучинская 10.08.2021 21:31 Заявить о нарушении