Яшчэ не восень

Ў акно не стукайце дажджы:
Яшчэ не восень.
Рамонкі танчаць на мяжы
Ў сукенках росных.

І туманамі не сцялі,
Шчымлівы ранак:
Глянь, прывітанне шле зямлі
Густы заранак.

Гай густалісты не кранай,
Мастак прыродны:
Яшчэ красы тут цераз край,
Неверагоднай!

Не апускайце белы пух,
Аблокі, нізка,
Бо да асенніх нудных скрух
Яшчэ няблізка.

А ў садзе яблык упадзе –
Ды не спатоліць…
Бо недзе восень у нудзе
Спатканнем мроіць.


Рецензии