Вербы

ВЕРБЫ ЗА АКНОМ
Леанід Пранчак

Ад’язджаю сёння з хаты.
Як струна нацяты нервы.
Я прад вамі вінаваты,
Што пакінуў вас тут, вербы.
Каранастыя, старыя,
Бы за шырмаю залевы,
Прад вачыма, дзе б ні быў я,
Дарагія сэрцу дрэвы!

Ой, ты, вярба мая,
Табой хрышчоны я,
Ты ведаеш мяне
Ад самае калыскі.
Ой, ты, вярба мая,
Адна у нас зямля,
Адзін радзімы край,
Што нашым сэрцам блізкі.

Вас згадаю я ў расстанні, —
І дадому паляцеў бы,
Дзе маркоцяцца ў чаканні
Каля нашай хаты вербы.
Тут бяру я моц і сілу
Ад цяпла бацькоўскай глебы.
Вобраз родны, вобраз мілы —
Дарагія сэрцу вербы!

Ой, ты, вярба мая,
Табой хрышчоны я,
Ты ведаеш мяне
Ад самае калыскі.
Ой, ты, вярба мая,
Адна у нас зямля,
Адзін радзімы край,
Што нашым сэрцам блізкі.

25.07.2021


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →