Вясёлкавае кола

Для цябе я ў ноч малюю;
I вяселкай; пачастую.

Усе колеры прымай.
Баiць казкi дзiўны Бай.;;;
Закрывай хутчэй ты вочы.
Да цябе тут фарбы крочаць:

Колер волi, пэўна, белы.
Самы першы, самы смелы.;

Вось ружовы смачны крэм,;
Я яго адна ўвесь з'ем.
Для цябе-пялёсткi ружы.
Сыраежкаў капялюшы.;

Ад мяне ты ў дар прымi:
Колер вуснаў i крывi.;
У бусла такая дзюба.
Гэта птушка вельмi люба.

Мара-змроя, шчасця час
Неўзабаве йдуць да нас.

Вось аранжавая кветка.
Зацвiла яна ўлетку.;
Я календулу збiраю.
Пачастую цябе чаем.

Дзьмухавец яшчэ як сонца.;;
На цябе глядзiць бясконца.

Гэты колер у лiстоты, ;
У травы- прымай з пяшчотай.;

На галiнцы шэры вусень.;
Не! Яго я не баюся!

А блакiт глядзiць з нябёсаў,
Ды з валошкавых пялёсткаў.

Сiнi ранак у варот.;
Рэрых колер даў у астрог.
Птушка шчасця, сiнi птах
У тваiх ляцiць вачах.;
Пер'e птушкi пашчыпай;
Ды жаданне загадай.

А калi зусiм усё роўна-
Фiялетавы чароўны.
Час фiялкавы вясною,
Мы сустрэнемся з табою.

Гэта бульбы, пэўна, колер;
Ды яшчэ, напэўна, голля.

Фарба чорная ў ночы,;
У дзяўчыны тыя ж вочы!

Белы зноў, як самы чысты.;;
У iм Хрыстос iдзе Прачысты!

Бел-чароуна-белы бусел
Над палямi танец тусiць.

Я яшчэ не ўсё сказала...
Вершык свой не дапiсала.

Фарбы, колеры i краскi-
Карыстайся, калi ласка!


Рецензии