Жаданне

Які цудоўны сёння вечар,
І зоркі шэпчуцца аб нечым,
Калыша дрэвы ў садзе вецер.
Ты для мяне адна на свеце.

Я мару аб табе, каханай,
Такой далёкай і жаданай.
Прыходзь хаця б у сон мой міла.
А лепш, каб ты мяне сасніла...


Рецензии