Беларусь, мая Радзiма!..

Беларусь, мая Радзіма,
Дарагая вязка слоў…
Зелянее клін азімы
Пасярод тваіх снягоў,
Сонца свеціць, ды ня грэе,
Ленін курчыцца ад вей,
Усё яшчэ ляцяць яўрэі
Да ізраільскіх дзвярэй,
Час тужлівай каламуці
Накідаў вялікі стог –
Дай Бог, каб на Беларусі
Светлы розум перамог,
Шчасцем поўнілася хаціна,
І каб кожны быў здароў –
Беларусь – мая Радзіма,
Дарагая вязка слоў!..


Рецензии
Дзякую за вiршы.

Михаил Кохнович 2   04.11.2021 16:08     Заявить о нарушении