I шэпча ноч пяшчотна дзiунай мовай
Нам горыч слоў і думак прынясе.
Мы верылі ў дзівоснае каханне,
І зіхацелі ў небе зоркі ўсе.
Лагодна песні хваляй разлівалісь
Па-над задумлівай і гучнай цішынёй,
Мелодыяй заўжды яны гучалі,
Над любай і радзімай стараной.
Не спяць анёлы, ціха ззяюць зоркі,
Што зіхацелі ў даўнія вякі.
Які прастор – і зорны, і высокі
Гляджу ўдаль, а зоркі-аганькі
То дагараюць, то блішчаць чароўна
Над сцежкай доўгай і над берагам ракі,
І шэпча ноч пяшчотна дзіўнай мовай,
І мілагучна сцелюцца радкі.
Свидетельство о публикации №121071603327
*Х*
http://www.stihi.ru/2013/07/18/7065
«Взлетит Птенец мой Огненным Орлом!»
Галина Храбрая 26.07.2021 17:43 Заявить о нарушении