Бясконцы палёт у Ню Ёрк

БЯСКОНЦЫ ПАЛЁТ У НЮ ЁРК
Леанід Пранчак

Мы разам толькі ў снах.
Ад болю сэрцу горка.
Я заказаў білет
Ад Менска да Ню Ёрка.
І вось каторы год
Паміж мацерыкамі
Мой доўжыцца палёт,
Як бездань, паміж намі.

Паміж табой і мной
Бясконцаць кіламетраў,
Заходзіць сонца і
Халодны дождж імжыць.
А для мяне кахаць,
Як удыхаць паветра,
Як з цемры небыцця
Падняцца і ажыць.

РастАе, як смуга,
Маёй надзеі пёрка.
Сумненняў акіян
Ад Менска да Ню Ёрка.
У горле даўкі ком,
Шчымлівае спатканне.
І ўсё здаецца сном.
Усё, апроч кахання!

Паміж табой і мной
Бясконцаць кіламетраў,
Заходзіць сонца і
Халодны дождж імжыць.
А для мяне кахаць,
Як удыхаць паветра,
Як з цемры небыцця
Падняцца і ажыць.

Журба мая — змяя,
Цудоўная акторка.
Без даты мой білет
Ад Менска да Ню Ёрка.
Пара даўно рашыць...
А я ўсё не рашуся.
Асколкамі душы
Параніць вас баюся!

29.06.2021


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →