Амаль зусiм няма аблокау...

***
Амаль зусім няма аблокаў,
Ды будзе дождж і навальніца.
Няма ў зямлі маёй прарокаў,
Хаця яна мне часта сніцца.

Мне сніцца дождж і навальніца,
Крыло вясёлкі між аблокаў,
Мая зямля – мая крыніца
І голас будучых прарокаў.

14. 07. 2021 г.


Рецензии