Стаяць ружовыя аблокi...

***
Стаяць ружовыя аблокі
І хмара чорная плыве.
Я з’ехаў бы у край далёкі,
Куды душа мяне заве.

Я з’ехаў бы у край далёкі,
Ды сэрца тут маё жыве,
Дзе ў небе ліпеньскім аблокі
І хмара чорная плыве.

Душы нідзе няма спакою:
Кудысьці ўсё заве, заве…
Плыву у марах за душою
І хмара чорная… плыве.

13. 07. 2021 г.


Рецензии