Гэта факт

Прычынна-следчыя сувязі (альбо дэтэрмінізм, ад лац. determinare – «абмяжоўваць,
акрэсліваць, вызначаць»), безумоўна, існуюць. Але яны магчымы толькі ў пары
са сваімі супрацьлегласцямі, паколькі "ўвесь свет вытканы з супрацьлегласцяў".

Гэта факт, які не залежыць ад спосабу бачання свету. Ёсць абмежаванае і
неабмежаванае, акрэсьленае і ня акрэсьленае, вызначанае і нявызначанае.
Спазнаваннае і тое, што немагчыма спазнаць (напрыклад, нуль і бясконцасць).

Свабода волі дзейнічае па-за рамкамі прычынна-следчых сувязяў, таму яе ў
прынцыпе немагчыма прадказаць. На адну і тую ж прычыну яна можа адрэагаваць
прама процілеглым чынам, тым самым разарваўшы жорсткі прычынна-следчы ланцуг.

Творчасць таксама не скавана толькі логікай прычын і следстваў, таму і яе
таксама немагчыма прадказаць. Калі прайсці па ланцугу прычын і следстваў да
першапрычыны ўзнікнення матэрыяльнага Сусвету, то высветліцца, што сама яна не
мае прычыны. Гэта і ёсць Бог-Абсалют А=0. Сума ўсяго ненулявога раўняецца нулю,
з якога яна перыядычна ўзнікае і ў якім знікае "ў канцы часоў".

Фраза "Шляхі Гасподнія невыведныя" азначае, што яны не абмяжоўваюцца
ланцугом прычын і следстваў. А паколькі Бог не знікае пасля стварэння Сусвету
і з'яўляецца яго пастаянным фонам, то дэтэрмінізм заўсёды суіснуе са сваёй
супрацьлегласцю – свабодай выбару. Гэта азначае, што законы кармы, паводле якіх
дзеянне роўна супрацьдзеянню, не зьяўляюцца абсалютнымі, інакш Бог быў бы
бяссільны, і не патрэбны, а цуды – немагчымымі.

Але тое, што робіць нас жывымі, ёсць сапраўдным цудам. Таму што, калі
самастойна, атам за атамам, сфармаваць цела, яно не будзе жывым.
Першапрычына жыцця непадуладна дэтэрмінізму.

(2021)


Рецензии