Купальскi дзень прайшоу, нiбы iмгненне...

***
Купальскі дзень прайшоў, нібы імгненне.
Ля лесу сяду ў жоўтую траву.
Яшчэ над лесам сонца зіхаценне,
Яшчэ не ўпала ноч на галаву.

Ля лесу сяду я ў траву на ўзгорку,
На дзень купальскі зверху пагляджу.
А прыйдзе ноч, запаліць маю зорку,
Ёй пра імгненне шчасця раскажу…

07. 07. 2021 г.


Рецензии