Спробы

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Я Дзень мантажніка адзначыў
Сярод знаёмых і з раднёй
І ў рэшце-рэшт, як і прадбачыў,
Зноў разважаў аб Ёй адной.

Дзень аўтамабіліста справіў,
Крыху пазней і Новы год.
Свой розум з целам спаць адправіў,
Дадому вёў «аўтапілот».

Я весялосць заліць імкнуся,
Бязмэтных дзён губляю рой.
Са смуткам-сябрам я... сап’юся,
У спробе думкі гнаць аб Ёй.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/07/3722


Рецензии