Виктор Володин. Зимняя судьба

Пераклад на беларускую мову.

Зімовы лёс

Ў журбе зімовая планіда,
Схавала сцюжа берагі,
Калі кудысьці з Dolce vita*
Імчаць вагоны праз снягі.

Бы ў жабракоў, у полі – гола.
Пад колаў цяжкіх,стыкаў грук
Дзьме вецер на пероне  сола
Ў трафейны, бахаўскі мундштук.

І той трубе, і трубадуру –
Гадоў прабегла – не злічыць.
Ён то залезе ў верхатуру,
То стрымгалоў уніз ляціць.

Ў нізы, ў рэаліі актавы,
Дзе скрозь мароку завірух
Нясе нялёгкая саставы,
Да мары іх бясконцы рух.


А ты сядзіш ў сваёй  вартоўні;
І думкі цягнуцца ў радок,
Ёсць стол і чайнік, кіпнем поўны,
І цягнеш за глытком глыток.


Чай прасаваны тых імгненняў
Астыў, як снегавы сувой...
І плынь свабоднага мыслення
Ў палоні замяці сівой.


*Dolce vita - італьянскі фразеалагізм.
 Азначае "салодкае жыццё", "не жыццё, а маліна!"

http://stihi.ru/avtor/vvv555


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →