Шыпшына щиповник

Збiраю... ў букеты дзіўныя
заснежаную шыпшыну...
Яна ўпрыгожвала восень,
яна ўпрыгожыла зіму.

Яна гарыць -не згарае,
полымя агня  нясе
таму, хто  сцежкі не ведае,
не ведае шлях свой яшчэ.

Яна  вышыванкай, як думкай-
апране пагляд душы-
з калючай сваёй палатніны,
з калянай сваёй красы.

Яна на мяне пазірае-
медзяныя вочі смяюцца...
Збіраю ў  букеты шыпшыну-
ружовай пяшчотай сагрэцца.


Рецензии