Акiян

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Не знайшоў я сцяжын да цябе...
Ногі збіў і прысеў у знямозе.
Мераць шлях спрабаваў у сядле,
Ды загнаў вараных у дарозе.

Віскам шын турбаваў гарады.
На асфальт галагенам свяцілаў.
Конь жалезны тут не павадыр,
Пад капотам хоць шмат мае сілаў.

Крылы б мне! Да нябёсаў, увысь!
Хто падкажа, дзе край той далёкі.
Не дадам яго ў цудаў я спіс –
Бо мне ў снах толькі тыя палёты.

Толькі недзе ля краю зямлі,
Дзе галандскія стогнуць цюльпаны,
Закаханым маяк узвялі –
Таямніцу ў руках акіяна.

Толькі ён можа ведаць аб тым,
Мара як мая ў лайнер нырнула,
І цяпер дом яе ў сне якім?
Дзе той новы таемны завулак?

Акіяну зайздрошчу ўжо я:
Ён аблічча каханай не страчваў.
І хай кружыць наш шарык Зямля,
Таямніцу ён мне зробіць бачнай!

Лайнер белы сагрэю рукой.   
У круіз паплыву капітанам,
І з жаданаю марай сваёй
Падзялю напалову світанак.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/03/3904


Рецензии