Сумны дзень вiсiць над садам...
Сумны дзень вісіць над садам.
Побач – толькі сумны дзень.
Ён пачаўся думкападам,
Перайшоў ад сонца ў цень.
Дзень як дзень. Такі ж – у многіх.
Хтось пагнаў сваіх кароў.
І мяне панеслі ногі
Міма ўзнёслых зорных слоў.
Дзень – то воблачка, то вецер,
Плямы сонца – леапард.
Дзень жыцця майго на свеце,
Бесканечны думкапад.
28 чэрвеня 2021 г.
Свидетельство о публикации №121062802843