Я сягоння ператваруся пераклад верша

«Днес се превръщам» аўтара - Dinka Bojinova

Маленькай сёння буду
Часцiчкаю сусвету.
Шчаслiва праплыву я
Свабоднай у паветры,
Пралью любвi праменi,
Прасыплю шчасце жменяй.
Раджуся я з усмешкай
На золку ў раннiм ранку,
З расою ранняй, свежай.
Цяплю надзею змалку,
Шукаю шлях заўзята
Да новых даляглядаў.
Ператваруся сёння
Пад Боскiм зыркiм ззяннем,
Памчуся я да сонца…
Святлом праменняў раннiх…
Мяне свабода манiць.
Ляцi душа на волю,
Ты сёння пасталела.
Пяшчотаю напоўню,
Каб благачынна смела
Ты разам з сэрцам пела.
У радасцi, як  казцы,
Кружыла ў Божай ласцы…
Ператваруся сёння
Маленькай часткай свету
I панясу лагодна
Iскру ад ласкi Бога,
Святога запавету…


Рецензии