Пажаданне

Жадаю я табе, народзе,
Каб ты не зведаў больш трывог.
Каб вольным стаў у Новым годзе,
Свабоды сымбаль абярог.

Яшчэ жадаю моцы, веры:
Здароўя ўсім, хто побач быў.
Хай год быка адчыніць дзверы
Для ўсіх, хто мовы не забыў,

Хто крочыў разам з ёй на маршы,
І вольны сцяг з Пагоняй нёс...
За Новы год, за еднасць нашу,
Я прамаўляю сёння тост.

Жыві народ, квітней, Айчына,
Гадуй дачок, гадуй сыноў,
Каб  новы год стаў тым пачынам,
Што верне ўсе спадзевы зноў.

За сымбаль вольны майго краю,
Што захаваў  свабоды код,
Узняць келішкі ўсім параю
І выпіць іх за новы год.

31.12.2020. Заслаўе


Рецензии