Навагоднi роздум

Над Беларусьсю ззяе Новы год --
Салют у небе працінае цемень.
Сняжынкі ў небе кружаць карагод.
Анёлак іх па-над зямлёю сьцеле.

У вальсе тым нявесьціцца мой кут:
Квітнее ноч, і дзень здаецца сьвятам.
Ратуе сьнег Радзіму ад пакут,
Шапоча ёй, каб мы жылі багата.

На ёлцы ззяюць вольныя агні.
Іх колер увабраў свабоду думак.
Ты ёлкаю мне сёньня падміргні
І падаруй для сэрца падарунак,

Каб першы сьнег, вясною расквітнеў,
І колер волі захаваў у маі.
Каб кожны з нас надзею ў думках меў,
Якую сэрца радасна прымае.

02.01.2021. Заслаўе


Рецензии