***

У цела Хрыста забівалі цьвікі --
Чуліся грому раскаты.
У думкі народа майго праз вякі
Страх забіваюць каты.

Як многа стагоддзяў прайшло з тых часін, --
Здзек паўтараецца зноўку.
Карнікі больш не баяцца асін --
Іх шлях -- па чырвоным шоўку.

Крывёю народа заліты лугі --
Яны ёю мыюць ногі.
Малюе жыццё на аблоках кругі --
Адтуль бачны д'ябла рогі.

Вось так і жыве  беларускі мой кут --
Шукае свой шлях да Бога.
Хто д'яблу прадаўся, -- вядзе да пакут,
Жыццё працінае рогам.

14.01.2020. Заслаўе


Рецензии