ВЕРА

Мы верым у тое, што заўтра прачнемся
У вольнай краіне, пад гербам Пагоні.
І новая эра ў народа пачнецца.
З ёй зорка Айчыны не згасне ніколі.

Абудзімся песьняй і вольнаю думкай,
Каб колер Радзімы бярог нашы лёсы.
Каб мова народа не страціла гукаў,
Не зведала гора, не ўбачыла слёзы.

Прыпеў.
Мы веру сваю ўзнялі
І працаю славім кут.
Мы дзеці сваёй зямлі,
Бо кожны з нас вырас тут.

Не згіне Айчына, не згіне свабода,
Пакуль ёсьць у сэрцы яе прыцягненне.
У бітве за волю мы сталі народам,
Што памяць зямлі сваёй вольнае верне.

Нас ворагі болей не здольны адужаць,
Бо вольныя людзі не ведаюць болю.
Квітнее Айчына, як белая ружа,
Што квеценню ранняй праславіла долю.

Прыпеў.
Мы веру сваю ўзнялі
І працаю славім кут.
Мы дзеці сваёй зямлі,
Бо мы нарадзіліся тут.

15.01.2021. Заслаўе
.


Рецензии