***

Я ўлюбёны ў сваю Беларусь,
Дзе няма лукашызму з амонам,
Дзе народ мой з плячэй скінуў груз
І паверыў у роднае слова.

Я ўлюбёны ў сваю Беларусь:
Край, што Богам быў дадзены людзям.
Мы вясною засцелем абрус,
Сваёй песьняй Еўропу абудзім.

Мы да волі ішлі цераз кроў,
Цераз здзекі над тымі, хто верыў,
Што мы вольнымі выйдзем з акоў,
Што адчыняць нам карнікі дзверы.

І той кліч, што гучаў: адпускай! --
Больш не стане для кожнага ранай.
Мы вясною абудзім наш край.
Мы пазбавім яго ад тырана.

20.01.2021. Заслаўе


Рецензии