***

Нас хочуць зрабіць сляпымі,
Безмоўнымі і нямымі,
Каб мы ў гістарычным часе
Слядоў не знайшлі ніколі.

Навошта яны так робяць?
Каго яны так баяцца?
Няўжо тых загадаў здрайцаў,
Што ўладу сваю трымаюць?

Не стане народ лаяльным,
Яго не зламаюць турмы
І тысячы падхалімаў,
Што кату служыць гатовы.

Мы ўбачылі іх аблічча --
Няма ў іх вачах надзеі.
Сабраліся ў зграю здрайцы --
Здабычу з ваўкамі дзеляць.

Яны выбіваюць вокны,
Ламаюць замкі і дзверы.
Яны па сваіх законах
Спрабуюць судзіць сумленне.

Нам з імі не йсьці ніколі
Да цемры, што коле ў вочы.
Наш шлях да святла, да волі,
Да сонца, што ў небе крочыць.

Мы выйдзем усе вясною
Са сцягам сваёй свабоды.
Прагонім пачвараў гнюсных,
І разам спяем Пагоню.

27.01.2021. Заслаўе


Рецензии