***

На бел-чырвона-белых ліхтарах,
Што працінаюць цемру  здраднай ночы,
Жыве надзея... З ёй -- знікае страх
І поўніць радасць Беларусі вочы.

Чырвоны светлафор і белы снег
На вуліцы Купалы будзяць думкі.
Забойцы спяць... У іх трывожным сне
Хтось кайданкі чапляе ім на рукі.

Ім страшна жыць -- кранае думкі ноч.
Бяссонніца прабралася ў пакоі.
Той светлафор, нібыта востры нож,
Ні днём ні ноччу не дае спакою.

У Беларусі  вырас той народ,
Які вясну пасля зімы абудзіць.
Сярод шыхтоў ліцвінаў-змагароў
Да волі крочаць не рабы, а людзі.

21.02.2021. Заслаўе


Рецензии