***

О, Беларусь, пакутная зямля!
 Дзядоў маіх няздзейсненая мара.
Гукаеш ты дзяцей сваіх здаля
І молішся, калі над Храмам -- хмара.

Гаротніца з прыгожаю душой!
І моваю, нібы крыніца, спеўнай!
Ты ў роздуме стаіш па-над Ушой --
Чакаеш Барадуліна напэўна.

Не прыйдзе Акуліна да вады --
Рака змяніла нораў і цячэнне.
Ад нараджэння Боскага гады
Плывуць з вадою тою ў час вячэрні.

Няма касцоў, не ўбачыш тут стагоў,
Што луг касілі, неба падпіралі.
Больш не выходзіць рэчка з берагоў,
І росы не зіхцяць, нібы каралі.

Няма таго, што тут раней было --
Губляе край мясцін знаёмых рысы:
Куды ні глянь -- палі замест балот,
Ды сэрцу незнаёмыя абрысы.

О, Беларусь, вярні к сабе давер:
Дай міласць тым, хто да Айчыны крочыць!
Каб край не абяссілеў, не згавеў --
Дай веры ўсім, не асляпі нам вочы.


Рецензии