***

Я  голымі рукамі задушыў бы
Пачвару тую, што народ мой бэсьціць:
Ламае дзверы, разбівае шыбы,
Вайну вядзе ў Гародні, Мінску, Брэсце...

Па ўсёй краіне -- цені чорных сілаў
Імкнуцца ад народа скрасці права.
Відаць, даўно каса іх не касіла
І не цякла крывёй на целе рана.

Няўжо звяліся хлопцы-касінеры,
Што за свабоду бралі ў рукі косы?
Няўжо не стала ў людзях болей веры,
Ці тая вера гэта толькі росы.

Цапы чакаюць свята абмалоту.
Чакаюць рукі летніх дзён вялікіх.
Мы талакою выйдзем на работу.
Здабудзем волю, як вучыў нас вікінг.

13.02.2021. Заслаўе


Рецензии