***

Мы жыццё сваё мераем суткамі
Ў сутарэннях Акрэсціна, Жодзіна...
Не спяшаемся крокамі хуткімі
Да Радзімы, што стала нам "Родиной".

За свабоду, за думкі адчайныя
Ў аўтаўзаках нас білі дубінкамі.
Аддавалі загады начальнікі,
Каб дзяўчат паміж ног імі тыркалі.

Прыніжала наш гонар міліцыя.
Супраць нас невядомыя сведчылі.
Твары гэтых пачвар сталі "лицами",
Што растрацілі ўсё чалавечае.

Ім трывожна, ім страшна, ім -- боязна!
На руках -- кроў людзей не змываецца.
Штосьці стала з іх думкамі, голасам, --
Час настаў у злачынствах пакаяцца.

Скіньце цёплыя скуры авечыя!
Станьце ў шыхт супраціву народнага
І прыдбайце сваё, чалавечае:
Удыхніце паветра свабоднага.

16.01.2021. Заслаўе


Рецензии