***

Беларусь мая, несвядомая,
Ты куды ідзеш шляхам страчаным?
Непакорная, невядомая,
Дзе згубіла ты продкаў спадчыну?

Разарваная камуністамі,
Абабраная іх калгасамі,
Глеба лепшая, поле чыстае
Не прапахлі тут ананасамі.

На балотах торф растрывожылі:
Асушылі ўсё, апаганілі...
Глеба колецца ржавай пожняю
І баліць зямлі рванай ранаю.

Як ты церпіш здзек, мая родная?
Стаў у строй касцоў над пракосамі.
Адстаяць правы яны згодныя --
Варта ў рукі ўзяць вілы з косамі.

25.02.2021. Заслаўе


Рецензии