***

Свежым пракосам духмянай травы
Небу ўсміхаецца луг.
Моўчкі глядзяць на касцоў паплавы,
Зрокам працягваюць рух.

Летнія краскі ў сузор'ях расы
Долі чакаюць сваёй.
Травы звіняць пад напругай касы,
Сцелюцца па-над зямлёй.

Песняй жаўрук прывітаў новы дзень.
Кнігаўка крыкнула: піць.
Басам сваім заспяваў авадзень --
Праца на лузе кіпіць.

Хмары ўздымаюцца з белай вады,
Нізка над лугам плывуць.
Сонца  малюе палесся сляды --
Промні на росах іх ткуць.

26.02.2020. Мінск


Рецензии