У чаканнi вясны

Чакаю крокі новае вясны,
Хачу яе пабачыць каля хаты,
Дзе ручаі, нібыта паясы,
Арнаментам і колерам багаты.

Зямля здымае свой зімовы строй
З узорам тым, што пан Мароз прыдумаў.
З вясною размаўляю, бы з сястрой --
Хачу данесьці ёй шмат новых думак.

На стрэхах  зазвінелі капяжы.
Птушыны спеў даносіцца здалёку.
Яшчэ адну зіму я перажыў.
Яшчэ адной вясною цешу вока.

19.02.2021. Заслаўе


Рецензии