***

У светлым небе счарнела сонца.
Хтосьці мне скажа, што так не бывае!
Калі ты пярэчыць не маеш моцы --
Сонца ў пачуццях тваіх згарае.

На Беларусі знікаюць людзі.
Іх вынішчаюць сістэмы забойцы.
Што з намі стане? Што з намі будзе? --
Над Беларуссю счарнела сонца.

19.02.2021. Заслаўе


Рецензии