Выходзiм разам

Яны баяцца мёртвых і жывых.
Ім страшна спаць пад гукі нашай мовы.
Сістэма здрайцаў б'е людзей пад дых --
Баіцца з імі весьці перамовы.

Трывожны сон краіны Беларусь
Узварушыў майго народу памяць.
Яны ад нас яе не забяруць,
Яны наш герб са сцягам не зняславяць.

Прамовім разам: Беларусь жыве!
Падхопіць рэха веры нашай словы
І разаб'ецца ў ката галаве,
Што выракся зямлі сваёй і мовы.

Жахлівы час ускалыхнуў народ,
Прымусіў выйсьці, ратаваць Айчыну.
Выходзім разам! -- словы, як зварот,
Які не дасць для ворагаў спачыну.

Пакуль мы ёсьць -- ім волі не скарыць,
Не падмяніць гісторыю і даты.
Жыве Айчына! -- будзем гаварыць,
Пакуль стаяць жывыя нашы хаты.

27.02.2021. Заслаўе


Рецензии