Спякота

 Дождж папырскаў. Зноў спякота:
 Загарэлая трава
 Ловіць вільгаць смаглым ротам,
 Чэзне нават крапіва
 За крывым суседскім плотам.

 І задуха, і спякота
 Прахалоду прагна п'юць...
 Промні сонца, з пазалотай,
 Моўчкі засень абмінуць
 Там, дзе хлеў абняўся з плотам.


Рецензии