***

Калі імкнуцца сэрцы да Айчыны --
Мільёны думак дасягаюць мэты.
Сягоння ёсьць у кожнага прычыны
Стаць промнямі надзеі той сагрэтым.

Ізноў вясна па Беларусі крочыць.
Гукае мой народ, нібы матуля.
З-пад снегу пазіраюць яе вочы,
А ў глыбіні душы засела куля.

З якіх часін  яна той боль трывае,
Чаму аб ім забылі дзеці, ўнукі?
Праз лінію жыцця прайшла крывая --
Яна скруціла нам за спінай рукі.

Аглух Сусвет да голасу народа.
Мы дні і ночы страцілі ў няволі.
Ідзе з вясною па зямлі свабода.
Свабоду сее Бог на весьнім полі.

Ідзі за ім, пакуль вясна гукае
Мільёны сэрцаў да сваёй Айчыны.
Ісус Хрыстос з узнятымі рукамі
Стаў нашай праўдай, нашымі вачыма.

08.03.2021. Заслаўе


Рецензии