***

Перажывём, перахварэем,
Ізноў абудзімся ад сну,
І выйдзем не натоўпам, -- рэем,
Сустрэць шчаслівых дзён вясну.

У ёй -- свабоды нашай колер
З якім раслі, з якім ішлі
Да Беларусі веснім полем,
Дзе голас дум зямных знайшлі.

Ён да сябе народ паклікаў
І праўду сэрцам распавёў.
Мы ўсе ідзём сям'ёй вялікай
На голас той, што нас павёў

Да вольных дум, да вольных мараў,
Дзе песьні гучнае вясны
Зіхцяць усмешкамі на тварах,
Пачуўшы нашы галасы.

13.03.2021. Заслаўе.


Рецензии