***

Вечар думы нясе аб Айчыне,
Прымушае шукаць мяне зноў
Тыя словы, што раны лячылі,
Да гняздоўяў вярталі буслоў.

Варажбою ахутана неба --
Гэта птушак гукае вясна.
У вяснушках-праталінах глеба
Кветкай вольных надзей прарасла.

Клічуць птушак старыя гняздоўі.
Мкнуць іх крылы з далёкіх краёў
Да Айчыны, да лепшае долі,
Па тым шляху, што Бог ім правёў.

Абудзі мяне зранку, Палессе,
Падаруй мне дзяцінства ўспамін.
Хай гучыць жураўліная песьня,
Рассякае нябёсы іх клін.

14.03.2021. Заслаўе


Рецензии