ДЗЕ?

Дзе сцяжына, луг шырокі,
Дзе наш клён стары?
Тут пухнатыя аблокі
Танчаць да зары.

Дзе пялёсткі з вішань белых,
Белы дым садоў?
Дождж пастукае нясмелы
Звонам капяжоў.

І адразу, на світанні,
Заспявае птах.
Будуць новыя спатканні,
Слёзы на вачах...


Рецензии
Пацалункам сонца промнік
Пырскі слёз змахне,
Хто спаткаў - не плача сёння,
Ды і заўтра - не!

Гасцявала у Вашым, Ганначка, паэтычным садзе.
Добры вечар!

Ядвига Довнар   24.01.2023 20:32     Заявить о нарушении
Прывітанне, Ядвіся. Дзякую!

Анна Атрощенко   26.01.2023 00:58   Заявить о нарушении
Мяне пры сустрэчы так сяброўка-філолаг называе, і Лабановіча ўспомніць абавязкова.
Прывітанне, Ганначка!

Ядвига Довнар   26.01.2023 11:47   Заявить о нарушении
Мне гэтае імя даўно падабаецца, яшчэ са школы... :-)

Анна Атрощенко   26.01.2023 23:55   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.