Закон прыроды

Кожны дзень мы становімся дужымі.
Нашы сэрцы спадзевамі поўняцца.
Хай вясна сустракае нас ружамі,
І на доўга ўсім людзям запомніцца.

Мы яшчэ не ўсвядомілі велічы
Тых падзей, што наўкол адбываюцца --
Зерне шчырае, вечнае сеючы,
Нашы думкі за веру трымаюцца.

Вочы бачаць, а сэрцы рыхтуюцца
Да ўзыходаў на ніве народнасьці.
У душы -- мова матчына чуецца,
Прарастае з пачуццямі годнасьці.

Гэтак сіла закону прыроднага
Мкне да сонца зярнятак паросткамі,
Каб спазнаць шмат цікавага, роднага,
Загучаць жытняй песьняй над вёскамі.

19. 03. 2021. Заслаўе


Рецензии